BLUE
Profile banner
D
Dev.by
@devby.bsky.social
Медыя аб ІТ-індустрыі ў Беларусі і свеце
227 followers73 following349 posts
Ddevby.bsky.social

«Толькі ў школе так не кажы». Як вучыць дзяцей гаварыць і маўчаць у Беларусі Як выхаваць дзіця ва ўмовах метадычак і дзяржаўных праграм і захаваць ягоную (і сваю) здаровую псіхіку? Шукалі адказы разам з бацькамі, настаўнікам і псіхолагам. devby.io/news/tolko-v...

0
Ddevby.bsky.social

Што рабіць, калі не паспеў у Польшчу па PBH? Трымайце 3,5 варыянта, што можна зрабіць, ад айцішнікаў. Напрыклад, рашэнне 1 — аформіць працоўную візу. Рашэнне 2 — проста выбраць іншую краіну з візай лічбавага качэўніка. Варыянт 3 — мець падставы для карты паляка 🙃 devby.io/news/ne-uspe...

1
Ddevby.bsky.social

Беларусь змяніла правілы па падатках для «недружалюбнага» бізнесу. Павысілі стаўку падатку + часткова прыпынілі пагадненні аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання з 27 краінамі, у тым ліку з Польшчай. devby.io/news/dvoinoy...

0
Ddevby.bsky.social

Я ўжо падаў PIT за 2023, але хачу дапамагчы devby. Што рабіць? Мы раней расказвалі (t.me/dzikpic/2530), як адправіць 1,5% сваіх падаткаў на падтрымку каманды devby. Але не ўсе ведаюць, што нават пасля адпраўкі дэкларацыю можна адрэдагаваць — да 30 красавіка⤵️

1
Ddevby.bsky.social

Стаміліся ад працы, а на двары яшчэ і панядзелак? Пачытайце, як (і нашто) айцішнікі бяруць доўгую паўзу і нам раяць. «Я пайшоў у сабатыкал на год у верасні 2023. Я ў індустрыі ад 2003-га, так што хацелася зрабіць перапынак, пераасэнсаваць усё і зразумець, што мне трэба далей». t.co/wWwL0yTM6L

0
Ddevby.bsky.social

«Падмурак». Студэнты трох тэхнічных ВНУ ацанілі, як іх вучаць. Пагутарылі са студэнтамі і нядаўнімі выпускнікамі тэхнічных ВНУ. Вось што маладзёны бачаць дрэннага і добрага знутры.  devby.io/be/news/padm...

0
Ddevby.bsky.social

Сябры, на наступным тыдні, з 26-га лютага па 4 сакавіка, адмін акаўнта пойдзе ў водпуск, каб зберагчы ментальнае здароўе. Паводзьцеся тут добра!

2
Ddevby.bsky.social

Заплаці і спі спакойна? Праграміста з Мінска, які атрымаў тры гады калоніі за крыптавалютныя данаты, будуць судзіць паўторна — і зноў за данаты, паведамляюць праваабаронцы. Айцішніку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. t.co/4XyTykfbzm

0
Ddevby.bsky.social

«Калі дзеці лянуюцца і размаўляюць са мной па-ангельску, то я ім адказваю па-беларуску». Як айцішнікі шукаюць у сабе беларусаў за мяжой. Пагаварылі з людзьмі, якія 10+ гадоў не жывуць у Беларусі, пра вывучэнне беларускай, ініцыятывы і самаідэнтыфікацыю дзяцей. t.co/kGOkomQ5JY

0
Ddevby.bsky.social

Сябры, з Днём роднай мовы! Гэта свята адзначаюць у свеце ад 2000-га года. Віншуем усіх чытачоў! Беражыце сваю мову і паважайце яе (і, канешне, чытайце нашую беларускую версію, ёй востра не хапае праглядаў). Пішыце ў каментах, якое вашае любімае беларускае слова❤️

1
Profile banner
D
Dev.by
@devby.bsky.social
Медыя аб ІТ-індустрыі ў Беларусі і свеце
227 followers73 following349 posts