Дэмка-нядзеля №2 - сёння будзем глядзець гульню ад беларускіх распрацоўшчыкаў! "Гідрапанк" выглядае цікава. Спадзяюся на глыбіню, атмасферу і можа трошкі хорар:) www.twitch.tv/nine_ravens_...
А ў мяне дзень нараджэння!) Скарыстаюся гэтым, каб трошкі распаўсюдзіць сваіх мышапавукоў. Іх можна: Глядзець - www.twitch.tv/nine_ravens_...paypal.me/nrcemeterypatreon.com/NR_Cemetery. Дзякую наперад)
Шаноўныя, выдавецтва "Тэхналогія" звяртаецца да сваіх чытачоў з просьбай набыць кнігі для падтрымкі выдавецкай працы! Ад сябе дадам, што ў гэтым выдавецтве выйшлі выдатныя немастацкія кнігі на самыя розныя тэмы, а сярод мастацкай літаратуры сапраўдная пярліна - пераклад Эды! Завітвайце на сайт tn.by
Створана чарговая хімера - вожавужамышапавук) Казку вакол яго калісьці потым распавяду, а пакуль што проста можаце пазахапляцца яго ружовым пузам.
Гэтую котку намаляваў ва ўторак. Яна мышапавучая, вядома) Сёння таксама малюю, завітвайце! Пачатак праз хвілін 10, а 21:00 па Беларусі: www.twitch.tv/nine_ravens_...
Скончыў мышапавучы партрэт спадарыні Ціханоўскай, які рабіўся ў межах пятнішнай рубрыкі. Журба ў вачах (таму што беларуска), сіметрычныя лапы (бо спакойная) ды іншы ўсялякі сімвалізм - за яго распавядаў на стрымах. Файна атрымалася, задаволены) #беларт#артшляхта
Меў ідэю. Каб праверыць ці варта - дадаў даволі сур'езны гол на стрымы. А-ля "калі гледачы накідаюць дастаткова балаў, то ім тое цікава". І гледачы накідалі! Таму сёння буду маляваць мышапавучы партрэт спадарыні Ціханоўскай:) (як заўжды - пачатак а 21:00 па Беларусі, www.twitch.tv/nine_ravens_...)